Дзень Волі і Гуканне вясны ў Эдмантане

25 сакавіка 2023 года, беларусы Эдмантану адсвяткавалі Дзень Волі і Гуканне вясны. Мы ўзгадалі гісторыю БНР, праспявалі Ваяцкі марш, пачыталі вясновы верш Ганны Севярынец, а пасля смачнага застолля мы гукалі вясну вясновымі карагоднымі спевамі і Лявоніхай.