
Купалле ў Эдмантане / Kupalle in Edmonton 2023
Беларусы Эдмантана адсвяткавалі Купалле 2023. Купалле – гэта карагоды, пачастункі, народныя спевы, пляценне вянкоў і, канешне, пошукі Папараць-кветкі.
Belarusians of Edmonton celebrated Kupalle.
Беларусы Эдмантана адсвяткавалі Купалле 2023. Купалле – гэта карагоды, пачастункі, народныя спевы, пляценне вянкоў і, канешне, пошукі Папараць-кветкі.
Belarusians of Edmonton celebrated Kupalle.
28 траўня 2023 года беларусы Эдмантана адсвяткавалі “Зялёныя святкі” ці Сёмуху. Важнай часткай свята стала актыўная эстафета, а таксама спевы, танцы, карагоды, размовы і потлак.
Згуртаванне Беларусаў Канады і беларускі фальклорны гурт “Яваровы Людзі” правялі 23 красавіка ў Таронта “Гуканне Вясны” — традыцыйны беларускі фэст, прысвечаны надыходу вясны і аднаўленню прыроды.
25 сакавіка 2023 года, беларусы Эдмантану адсвяткавалі Дзень Волі і Гуканне вясны. Мы ўзгадалі гісторыю БНР, праспявалі Ваяцкі марш, пачыталі вясновы верш Ганны Севярынец, а пасля смачнага застолля мы гукалі вясну вясновымі карагоднымі спевамі і Лявоніхай.
Дзень Волі ў Таронта быў адзначаны маршам салідарнасці з Украінай і канцэртам беларускіх і украінскіх удзельнікаў.
На Дзень Волі-2023 у Атаве прагучала прамова Пётры Мурзёнка Пётры Мурзёнка, рэдактара часопіса “Культура. Нацыя”, старшыні БІНІМ, сябры ЗБК. Пётра прачытаў і свой верш «На сакавік».
Першая ластаўка Вольнага Сакавіка 2023 – ўрачыстая імпрэза і канцэрт, арганізаваныя Атаўскім Аддзелам Згуртавання Беларусаў Канады і сябрамі БІНіМ у Канадзе.
Масленічную нядзелю беларусы Таронта праводзілі абрадам “Чырачка”, якую ладзілі гурты “Яваровы людзі” і “Яваровы дзеці”, а ўдзельнічалі ў абрадзе ўсе прысутныя.