
Калядны інтэрактыўны вечар
Гурт “Яваровы людзі” разам са Згуртаваннем Беларусаў Канады прадставіў Калядны інтэрактыўны вечар. Святкаванне адбылося 17 снежня ў Таронта. У праграме вечара – беларускія калядныя гульні, танцы, караоке і сюрпрызы. Госці спявалі разам абрадавыя песні з зычаннямі новага ўраджаю, шчасця, здароўя кожнай сям’і і вучыліся калядаваць. Завершыла святкаванне агульная вячэра-потлак.
У самыя цёмныя часы традыцыі продкаў і наша мова дапамагаюць захаваць сябе і працягваць дапамогу іншым. Дзякуй усім, хто завітаў у нашу беларускую хату!
Каментарыi адключаны.