Ноч (не)расстраляных паэтаў

29 кастрычніка 2021 года, у рамках сусьветнай імпрэзы “Ноч (не)расстраляных паэтаў”, Згуртаваньнем Беларусаў Канады была арганізавана онлайн вечарына, у якой прынялі ўдзел беларусы Атавы, Таронта, Эдмантана і бразыльскага горада Саўвадор.

У ноч з 29-га на 30-га кастрычніка 1937 года, у сутарэньнях менскай турмы НКУС БССР, так званай “амэрыканцы”, было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячаў культуры, мастацтва, навукі, а таксама грамадзкіх дзеячаў Беларусі.

Напрацягу вечарыны прагучалі вершы (не)расстраляных паэтаў:  Юркі Лявоннага, Уладыслава Галубка, Юлія Таўбіна, Міхася Чарота,  Алеся Дудара, Майсея Кульбека, Валерыя Маракова,  Тодара Кляшторнага, Ізі Харыка, Цішкі Гартнага, Вацлава Ластоўскага, Ганны Душэўскай.

#Ночпаэтаў #ночрасстраляныхпаэтаў #StandWithBelarus

Поўнае відэа можна паглядзець тут:

 https://www.youtube.com/watch?v=NOExScZC1yU

Каментарыi адключаны.