
BLACK RIBBON 2023
Belarusians with Ukrainians, Polish, Lithuanians, Latvians and Estonians at commemorative event of Black Ribbon Day (Soviet-Nazi Pact August 23rd, 1939) at the Russian Embassy in Ottawa, Canada.
Honorable ambassadors of Poland and Latvia, diplomatic officials of Lithuanian and Estonian Embassies shared their thoughts along with representatives of diaspars. From Belarusian diaspora Doctor Piotra Murzionak pointed out on the actuality of the Soviet-Nazi Pact and its affect on the current situation in Europe. Russia continues its imperialistic action with the war with Ukraine and threats to other countries that were affected by the Soviet-Nazi Pact, also he pointed out at the role of A. Lukashenka and his actions of helping Russian Aggression and against Belarusians. At the same time he mentioned that Belarusians are unequivocally support Ukraine and a lot of them fight along side with Ukrianians.
—
Беларусы разам з украінцамі, палякамі, літоўцамі, латышамі і эстонцамі на акцыі ўшанаваньня Дня Чорнай стужкі (савецка-нацысцкі пакт 23 жніўня 1939 году) ля амбасады Расеі ў Атаве, Канада.
Сваімі думкамі разам з прадстаўнікамі дыяспараў падзяліліся шаноўныя паслы Польшчы і Латвіі, дыпламатычныя супрацоўнікі пасольстваў Літвы і Эстоніі. Прадстаўнік беларускай дыяспары доктар Пётра Мурзёнак звярнуў увагу на актуальнасць савецка-нацысцкага пакта і яго ўплыў на цяперашнюю сітуацыю ў Еўропе. Расея працягвае свае імпэрыялістычныя дзеяньні вайной з Украінай і пагрозамі іншым краінам, якія пацярпелі ад савецка-нацысцкага пакту, таксама ён зьвярнуў увагу на ролю А.Лукашэнкі і ягоныя дзеяньні ў дапамозе расейскай агрэсіі і супраць беларусаў. Пры гэтым ён адзначыў, што беларусы адназначна падтрымліваюць Украіну і многія з іх ваююць на баку ўкраінцаў.
Каментарыi адключаны.