
Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска Амерыканскае Заадзіночаньне (БАЗА) запрашаюць на 35ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі 31 жніўня – 2 верасня 2024 ў Таронта, Канада. Гэта адна з найбуйнейшых і прадстаўнічых беларускіх падзей ў замежжы, арганізаваная дыяспарай і для дыяспары. Традыцыя Сустрэч бесперапынна існуе ад 1952 г.
Калі ласка, рэгіструйцеся для ўдзелу ў Сустрэчы па спасылцы.
Дзень 1
- Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі, дзякуючы галоўнаму спонсару Сустрэчы, беларускаму бізнесу ў Канадзе GVA Lighting.
- Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці
- Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў
- Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў,
- Дабрачынны аўкцыён.
Дзень 2
- Ўшанаванне памяці старэйшых пакаленняў дыяспары,
- Набажэнства ў царкве Св. Кірылы Тураўскага,
- Выстава гістарычных артэфактаў
- Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады
- Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў, падрабязнасці пазней
Дзень 3
- Знаёмства з маляўнічай канадыйскай прыродай.
- Экскурсія да помніка Беларускі Крыж, ў прыродны і гістарычны запаведнік на возеры Гурон
- Унікальны касцёл з драўляным інтэр’ерам,
- Пешаходныя сцяжынкі з відам на возера Гурон
- Музей побыту першых еўрапейскіх пасяленцаў ў Канадзе.
Хто запрашаецца да удзелу у Сустрэчы
- Беларусы Канады, ЗША, Еўропы і ўсяго свету, уключна з сем’ямі і дзеткамі
- Для дзяцей будзе арганізаваны дагляд і забаўляльная праграма.
- Прадстаўнікі дыяспаральных арганізацый, фондаў
- Бізнесоўцы, незалежна ад памеру бізнесу і сферы дзейнасці
- Даследчыкі і навукоўцы
- Мастакі, артысты, творчыя калектывы