- 35-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі / 35th Summit of Belarusians in North America 3 верасня, 2024
- Дзень Волі ў Эдмантане. Freedom Day 2024 in Edmonton 24 сакавіка, 2024
- Салідарнасць з Украінай. Standing in solidarity with Ukraine 27 лютага, 2024
- Сустрэча камандзіраў Палка Каліноўскага з беларусамі Канады. Commanders of the Kalinowski Regiment meet with the Belarusians of Canada 27 лютага, 2024
- Купалле ў Эдмантане / Kupalle in Edmonton 2023 24 ліпеня, 2023
- Зялёныя святкі (Сёмуха) (Green Holidays) у Эдмантане 13 чэрвеня, 2023
- Дзень Волі і Гуканне вясны ў Эдмантане 2 красавіка, 2023
- Нязломная Украіна – мітынгі да гадавіны пачатку вайны 26 лютага, 2023
- Ноч (не)расстраляных паэтаў 6 лістапада, 2021
- “Belarus in NOT for Sale” Rally 13 верасня, 2020
Кантакт: alberta@belarusians.ca
Edmonton:
Calgary: https://www.facebook.com/groups/260880037671053
ЗБК – Альбертаўскі аддзел
Гісторыя нашай суполкi пачалaся летам 2020 гoда ў час перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Калi пачаліся арышты кандыдатаў, усім свядoмым беларyсам свeту стала зразумeла, што выбары не будуць ардынaрнымі. І тады нeкалькі беларусаў Эдмантана вырашылі выйсці на мітынг у падтрымку землякоў на радзіме. На аб’яву ў фэйсбуку адгукнуліся чалавек 10-12. З гэтага ўсё і пачалося. Напярэдадні выбараў мы правялі яшчэ адзін мітынг у падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі – ужо ў большым складзе. Падзеі 9 жніўня не змаглі пакінуць абыякавымі нікога, і на гэты раз на пляц да легiслатуры прыйшло чалавек 100. Нас падтрымалі і выхадцы з іншых краін былога Савецкага Саюза, у тым ліку і Ўкраіны. Як цяпер помніцца гэты дзень. Сонечны і цёплы, але сумны і страшны. Балюча было за тых, хто быў у Беларусі, за тых, хто падпаў пад катаванні і нявінна пацярпеў.
З той пары цягам 2020-2021 гадоў да нас далучыліся яшчэ больш беларусаў. Мы працягвалі праводзіць мітынгі, але не абмежаваліся толькі гэтым – мы сталі дапамагаць нашым суайчыннікам, якія патрапілі ў бяду, харчовымі закупамі і фінансава. Утварылася група валанцёраў, якія займаліся прадуктовымі заказамі, а ўсе хто мог уносіў пасільную кантрыбуцыю для іх ужыццяўлення.
Падтрымка і дапамога рэпрэсаваным беларусам – гэта толькі адзін бок дзейнасці нашага аддзела. Што бы ні адбывалася, а культурных імпрэзаў ніхто не касаваў. Мы сталі праводзіць імпрэзы, прысвечаныя беларускай культуры. Так, вясной 2021 года мы правялі Дзень Волі і Гуканне Вясны. Летам 2021 года наша суполка правяла выдатнае Купальле на кэмпграунде. Плялі вянкі, пускалі іх на ваду, скакалі праз вогнішча, спявалі беларускія песні і проста неверагодна цікава прабавілі час усе разам. А на прыканцы свята знайшлі парараць-кветку. 29 кастрычніка 2021 мы ўзялі ўдзел у тэлемосце да Дня нерастраляных паэтаў сумесна з аддзеламі Таронта і Атавы. Нашы першыя Каляды мы арганізавалі ў студзені 2022 года. Мы і спявалі і скакалі, чыталі вершы і гулялі ў традыцыйныя гульні. І самае галоўнае, што нас яднала – гэта наша бязмежная любоў да нашай радзімы.
Афіцыйна аддзел ЗБК Альберты ўтварыўся ў студзені 2022 года. Гэта першы аддзел у заходняй Канадзе. На снежань 2023 года, ён налічвае сем чынных сяброў, але актыўных удзельнікаў нашых мерапрыемстваў шмат больш. 2022 выдаўся складаным як для ўсяго свету, так і для нашай маленькай арганізацыі. Калі пачалася вайна Расіі супраць Украіны, мы не змаглі застацца ўбаку. Не маючы досведу, але маючы велізарнае жаданне дапамагчы, мы вырашылі арганізаваць першы ў жыцці нашай арганізацыі дабрачынны продаж самаробных твораў. Велізарная колькасць і разнастайнасць рэчаў у колерах украінскага сцяга і не толькі была выраблена для фандрайзінгу сяброўкамі нашай суполкі. Цягам некалькіх выходных, арганізаваўшы расклад дзяжурстваў на стэнде ў гандлёвым цэнтры, мы сабралі каля 12000 канадскіх даляраў, якія былі адпраўлены на дапамогу ва Украіну. У той самы час мы не пераставалі падтрымліваць нашых землякоў. Таксама мы прынялі ўдзел у фінансавых зборах, арганізаваных Хэлен Мінскай і Вячаславам Сікорам – гэта нашы землякі, якія дапамагаюць Украіне супрацьстаяць расейскай агрэсіі і перамагчы. Нашы неабыякавыя беларусы таксама фінансава дапамагалі Палку Каліноўскага, які ваюе ва Украіне.
У 2023 годзе да нашых традыцыйных імпрэз дадаліся Зяленыя Святкі, і мы плануем працягваць гэту традыцыю кожны год. Усе нашы імпрэзы захаваны і іх можна паглядзець тут. Belarusian Canadian Alliance (belarusians.ca)
Наша суполка не існавала б, калі б не нашы выдатныя валанцёры, якія ні на хвіліну не забываюць, што яны беларусы!