Згуртаванне беларусаў Канады было заснавана ў 1948 годзе для прадстаўлення беларуска-канадскай супольнасці перад народам і ўрадам Канады. Місія ЗБК заключаецца ў захаванні беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны і прасоўванні беларускай мовы, а таксама ў падтрымцы і садзейнічанні дэмакратычным зменам у Беларусі.
Вядучая арганізацыя дыяспары, прызнаная ва ўсім свеце, задзейнічае вялікі пул навукоўцаў, спецыялістаў і экспертаў па ўсёй Канадзе, ЗША і свеце, каб даць інфармаванае і ўзважанае меркаванне па пытаннях, звязаных з Беларуссю.
Паводле перапісу 2016 года, у Канадзе пражывае крыху менш за 21 000 канадцаў беларускага паходжання, што робіць дыяспару пятым па велічыні беларускім насельніцтвам пасля Расіі, Украіны, Польшчы і ЗША.