Нязломная Украіна – мітынгі да гадавіны пачатку вайны

24 лютага 2023 года, у гадавіну поўнамаштабнай вайны, распачатай Расіяй супраць Украіны, Украінскі Кангрэс арганізаваў мітынгі ў розных гарадах Канады. Беларусы Таронта, Эдмантана і Манрэаля далучыліся да акцый. Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых і выказалі салідарнасць з народам Украіны. Прадстаўнікі розных палітычных партый і ўзроўней улады Канады былі адзіны ў бясспрэчнай падтрымкі мужнага ўкраінскага народа. Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Каментарыi адключаны.