Купалле ў Эдмантане / Kupalle in Edmonton
- Sir Wilfrid Laurier Park, 13221 Buena Vista Rd, Edmonton
- July 8, 2023 3:00 pm Падзея закончылась.
- 160 Праглядаў
Беларусы Эдмантана запрашаюць на святкаванне Купалля 8 ліпеня 2023 года ў парку ля заапарка. Карагоды, пачастункі, народныя спевы, пляценне вянкоў і, канешне, пошукі Папараць-кветкі. Хто можа, далучайцеся і 1-2 ліпеня на кэмпінге!
Belarusians of Edmonton invite you to celebrate Kupalle on July 8 in Sir Wilfrid Laurier Park, Edmonton. We will be dancing, singing folk songs, and searching for the mysterious Paparatz-flower. Join us on July 1-2 on Moose Lake PP Franchere Bay Camp Site as well!
Купалле — старажытнае язычніцкае земляробчае свята. У старажытнасці лічылася святам сонца і было прымеркавана да дня летняга сонцастаяння, калі найбольшага росквіту дасягалі жыватворныя сілы прыроды, у першую чаргу расліннасці, збажыны. Цэнтральнае месца ў абрадах і гульнях займала купальскае вогнішча. Купальскія агні, верагодна, увасаблялі сонца. Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Праз вогнішча хлопцы і дзяўчаты скакалі парамі, што было звязана з ачышчальнай магіяй і з рытуалам, прызначаным забяспечыць плоднасць (ад вышыні скачка залежыла вышыня хлябоў і інш.). Важнымі элементамі свята былі спаленне або тапленне ў вадзе чучала Купалы (таксама называлі Марай, Марэнай), рытуальнае купанне на ўзыходзе сонца, качанне па расе, пусканне з гары падпаленага кола і інш. Вельмі пашыранай на Купалле была варажба, асабліва на замужжа (на рачную плынь пускалі вянкі, загадваючы на «суджанага», і інш.). Купальскую ноч лічылі ноччу цудаў. Паводле народных павер’яў, рэкі ў гэту ноч свецяцца асаблівым прывідным святлом, а звяры, птушкі і нават дрэвы атрымліваюць дар мовы, зацвітае папараць-кветка.
Пасля прыняцця хрысціянства царква сумясціла з Купалле дзень Іаана Хрысціцеля, свята атрымала здвоеную назву Іван Купала, або Іванаў (Янаў) дзень. Святкавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня с. ст.). Традыцыя Купалля на Беларусі амаль у архаічным выглядзе захавалася да пач. ХХ ст. У наш час існуе як традыцыйнае народнае свята без абрадавай дзейнасці.
Каментарыi адключаны.