Запрашаем на 36-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі
36-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі
5–7 верасьня 2026 году | Нью-Ёрк (Бруклін)
Запрашаем беларусаў Паўночнай Амэрыкі і ўсіх, каму неабыякавая будучыня Беларусі.
Разам — у захаваньні нашай культуры, салідарнасьці і нацыянальнай еднасці.
Тэма Сустрэчы:
«Беларуская дыяспара Паўночнай Амэрыкі перад выклікамі сучаснасьці: нацыянальная салідарнасьць, супольнае дзеяньне і адказнасьць за будучыню Беларусі».
Мэта Сустрэчы:
Абмеркаваць актуальныя пытаньні беларускай дыяспары і прыняць выніковыя дакумэнты па наступных накірунках:
• сучасны стан і перспектывы захаваньня арганізаванай беларускай дыяспары ў Паўночнай Амэрыцы;
• супраца беларускай дыяспары Паўночнай Амэрыкі з беларусамі ва ўсім сьвеце;
• пошук новых формаў нацыянальнай салідарнасьці, каардынацыі і супольнага дзеяньня.
Арганізатары:
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА)
Згуртаваньне беларусаў Канады (ЗБК)
Месца правядзеньня:
401 Atlantic Avenue, Brooklyn, New York
Будынак Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага
Рэгістрацыйныя ўзносы:
Адна дарослая асоба:
• 1 дзень — $80
• 2 дні — $140
Сямейная пара:
• 2 дні — $240
Падлеткі ад 12 да 18 гадоў:
• 1 дзень — $60
• 2 дні — $120
Дзеці да 12 гадоў — уваход вольны.
Дадатковая інфармацыя:
Натальля Федарэнка
natalia.fedarenka@yahoo.com
347 543 4388
Сяргей Кудзеліч
kudelka@gmail.com
718 980 8515
https://belarus-news.us/36-я-сустрэча-беларусаў-паўночнай-амэры/
Comments are turned off.