Аднаўленьне Беларускага Крыжа ў Мідлэндзе
Паважанае спадарства!
Як вы ведаеце, 17 жніўня мы зьбіраліся, каб адрэстаўраваць Беларускі Крыж у Мідлэндзе. Былі праведзены кансультацыі са спецыялістамі, якія пацьвердзілі магчымасьць рэстаўрацыі, і каманда з 10 чалавек прыехала, каб за дзень скончыць гэтую справу – яшчэ раз вялікі дзякуй усім!
На жаль, калі праца пачалася, высьветлілася, што Крыж зусім прагніў, і трэба рабіць новы – калі ласка, паглядзіце здымкі, каб пабачыць стан, у якім знаходзіўся гэты помнік. Мы былі вымушаны дэмантаваць Крыж, таму што было немагчыма пакідаць яго ў такім выглядзе. Шчыра кажучы, ва ўсіх, хто быў у гэты час вакол Крыжа, сьціснула сэрца…
Але ж ёсьць і добрая навіна – новы Крыж ужо робіцца! Дзякуючы ўсім, хто ахвяраваў грошы на аднаўленьне Крыжа (асаблівае дзякуй Руслану Качаткову), працавітым рукам Юрася Шаўчэнкі і тэхнічнай падтрымцы Андрэя Бабко, Беларускі Крыж штодня набывае сваё новае аблічча. На здымке вы можаце пабачыць працэс ягонага стварэньня. У каго ёсьць жаданьне дапамагчы Юрасю – далучайцеся. Мы спадзяемся, што праз 2 ці 3 тыдні (21 ці 28 верасьня), наш Крыж зноў паўстане на сваім ранейшым месцы.
Мы плянуем правесьці сьвяточнае асвячэнне Крыжа разам з Адміністрацыяй кляштара. Калі вы можаце і жадаеце прыняць удзел ва ўсталяваньні Крыжа ці ў сьвяткаваньні –тэлефануйце ці пішыце.
Валянціна Шаўчэнка, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады
416- 671-0746
Каментарыi адключаны.