Беларуская Калядная Ялінка 2018
14 студзеня, нядзеля
апоўдні
АБНОЎЛЕНА 6.01.18: Дададзены расклад сьвяточных набажэнстваў і заклік да спонсараў
Дарагія сябры!
Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе вас з надыходзячым (паводле Юліянскага календару) Сьвятам Божага Нараджэньня!
Запрашаем наведаць сьвяточныя набажэнствы ў Царкве сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (гл. расклад ніжэй)
а таксама разам зь дзецьмі прыйсьці на Беларускую Калядную Ялінку 2018!
524 St.Clarens Ave. Toronto
Мы будзем удзячныя за кожную дапамогу, каб зрабіць Ялінку 2018 для нашых дзетак асаблівай, незабыўнай і чароўнай!
Мы верым у цуды і чакаем Вас і Вашых сяброў на Ялінцы 2018!
Нам неабходна:
- Спонсар сьвяточнага стала для дзетак і кавы з прысмакамі для бацькоў 200$ (можна падтрымаць часткова)
- Спонсар рэнту экрана і праектара для спэктакля 100$ (можна падтрымаць часткова)
Мы ўжо маем спонсара падарункаў з Беларусі на Ялінку 2018 – гэта адзін з нашых бацькоў Павел Бягун, ён жа спонсар прызоў на конкурс чытальнікаў вершаў “Я люблю Беларусь“.
Спонсары атрымліваюць 1-2 квіткі на Ялінку+ рэкляму вашай кампаніі ў сацсетках і падчас Ялінкі + самаробныя прысмакі ад кавярні “Шчодрая куцьця”!
Сьвяточная праграма:
- Спэктакль “Драўляны рыцар”
- Падарункі з Беларусі ад Сьвятога Мікалая
- Гульні з каляднікамі
- Калядныя самаробкі
- Сьвяточны стол для дзетак
- Кава з прысмакамі для дарослых
КОШТ ДЗІЦЯЧАГА КВІТКУ $30
КОШТ ДАРОСЛАГА КВІТКУ $10
Калі ласка, рэгіструйцеся і набывайце квіткі загадзя:
Ірына (647) 505 2956
irynatoustsik@gmail.com
Даведка:
Беларуская Калядная Ялінка ў Таронта – гэта:
- унікальнае штогадовае каляднае мерапрыемства для дзетак з шыкоўнай праграмай на беларускай мове, з падарункамі з Беларусі ад сьв. Мікалая, калядным абрадам, спэктаклем, сьвяточным сталом для дзетак, кавай для бацькоў, каляднымі самаробкамі і беларускай дзіцячай дыскатэкай. Гэта адзіная Ялінка такога кшталту на ўвесь Таронта ды на ўсю Канаду ў цэлым.
- non-for-profit event, які налічвае шматгадовую гісторыю, закладзеную эмігрантамі з Беларусі. Увесь прыбытак традыцыйна ахвяруецца Беларускай Царкве ў Таронта, таксама адзінай свайго роду на ўсю Канаду.
- Калядная Ялінка – унікальная магчымасьць для дзетак і іх сем’яў з Беларусі дакрануцца да беларускай мовы і культуры ў Канадзе, даведацца пра калядныя традыцыі ды пабачыць і пачуць старажытны калядны абрад, ды атрымаць падарункі з Беларусі.
- гэта унікальная магчымасьць для дзетак паказаць свае таленты, прачытаць верш, прасьпяваць ці станчыць. Сьв. Мікалай слухае ўсіх дзетак, якія прыходзяць на Ялінку.
- Калядная Ялінка унікальная яшчэ і тым, што да арганізацыі гэтага мерапрыемства далучаюцца бацькі-валантэры, якія ў дадатак і акторы ў спэктаклі, які таксама традыцыйна паказваецца падчас Ялінкі.
РАСКЛАД СЬВЯТОЧНЫХ НАБАЖЭНСТВАЎ
у Царкве сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ)
524 St.Clarens Ave. Toronto
6 студзеня, субота: Калядны Сьвяты Вечар
Вялікае Павячор’е 6:00 вечара
Куцьця 7:00 вечара
7 студзеня, нядзеля: КАЛЯДЫ
Літургія 10:00 раніцы
14 студзеня, нядзеля сьв. Васіля Вялікага
Літургія 10:00 раніцы
19 студзеня, пятніца: ВАДОХРЫШЧА
Літургія і Вялікае асьвячэньне вады 10:00 раніцы
21 студзеня, нядзеля пасьля Вадохрышча
Літургія 10:00 раніцы
Каментарыi адключаны.