Вандроўка да Беларускага Памятнага Крыжа ў Мідлэндзе
субота, 3 чэрвеня
11:30
на поўнач ад Barrie
Згуртаваньне Беларусаў Канады і Парафія Св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы запрашае ў традыцыйную вандроўку да Беларускага Крыжа ў Прошчы Пакутнікаў што ля Мідлэнду (Антарыё)!
Праграма Дню
11:30 Малітва за Беларусь
11:45 Аповяд пра гісторыю Крыжа і Памятнага Знаку
12:00 Агульнае фота
12:45 Абед (барбэкю)
13:30 Вольны час або экскурсія па Прошчы Пакутнікаў і старажытным кляштары (год заснаваньня – 1639)
15:00 Ад’езд дадому
Побач з Прошчай Пакутнікаў знаходзіцца поўная рэканструкцыя найстаражытнейшага паселішча эўрапейцаў у Антарыё – кляштар Sainte-Marie among the Hurons. Дарослым і дзецям будзе цікава пазнаёміцца з побытам першых эўрапейскіх місіянэраў.
З пытаньнямі тэлефануйце Дз. Эльяшэвічу (416-317-5340) або Ю. Шаўчэнку (416-669-0838)
(Просьба тым, хто плянуе паехаць, паведаміць заранёў, а тым, хто паедзе сваім аўто, ці маеце магчымасьць узяць каго-небудзь да сябе ў машыну)
Як даехаць:
http://martyrs-shrine.com/contact/
Каментарыi адключаны.