Вандроўка да крыжа ў Мідлэнд
Парафія Св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы і Таронтаўскі Аддзел Згуртаваньня Беларусаў Канады запрашаюць вас прыняць удзел у традыцыйнай штогадовай вандроўцы да Беларускага Памятнага Крыжа ў Мідландзе, Атнарыё.
Вандроўка ладзіцца ў суботу, 6 чэрвеня 2015 году.
Парадак дня:
- 11:00 – Збор ля цэнтральнае брамы Прошчы Пакутнікаў (16163 Highway 12 West Midland, ON L4R 4K6)
- 11:30 – Малітва за Беларусь ля Беларускага Памятнага Крыжа (адпраўляе Уладыка Сьвятаслаў)
- 11:45 – Аповяд пра Беларускі Мемарыял у Прошчы
- 12:00 – Пікнік (барбекю)
- 13:00 – Вольны час
Далучайцеся самі і запрашайце сяброў і знаёмых зьведаць адзін з найпрыгажэйшых куткоў Антарыё!
Калі ласка, завядомце да серады, 3 чэрвеня, ці плянуеце паехаць – (416) 317 5340 Дзмітры.
Просьба да сяброў, хто паедзе машынамі, паведаміць ці будзеце мець месцы каб узяць тых, у каго няма машыны.
Майце на ўвазе, калі ласка:
- Дарога з Таронта да кляштара ў Мідландзе зойме блізка двух гадзінаў.
- Заезд на тэрыторыю Прошчы ў Мідландзе: $5 ад асобы (раней бралі $20 ад машыны).
Каментарыi адключаны.