Дзіцячы фэст "Беларуская Вясна 2018"
5 траўня, субота
5:00 вечара
Паважаныя сябры!
Запрашаем на наш штогадовы дзіцячы фэст
“Беларуская Вясна ў Таронта 2018”
Калі ласка, запрашайце сяброў і знаёмых!
Будзем рады ўсіх пабачыць пасьля доўгай зімы!
Субота, 5 траўня / Saturday, May 5th
Пачатак а 5:00 вечара / Beginning at 5:00 pm
Адрэса: 524 St.Clarens Ave. Toronto / Belarusian Canadian Alliance
Беларуская вясна ў Таронта – ня толькі выдатная пляцоўка для нашых таленавітых дзетак, але таксама выдатная магчымасьць
- пазнаёміцца з новымі сем’ямі, іншымі культурамі,
- павадзіць веснавыя карагоды,
- пакаштаваць беларускія стравы,
- паўдзельнічаць у майстар-клясе па майстраваньні папяровых птушак,
- ды проста цудоўна правесьці час у добрай кампаніі!
Падзея на Facebook
Арганізатары:
Згуртаваньне Беларусаў Канады ды Царква сьв.Кірылы Тураўскага ў Таронта
Нашыя госьці:
Украінскі танцавальны калектыў “Desna”;
Рада Зінчук і дуэт Даніэлы й Анэты Радчанка з Star School Academy разам з настаўнікам музыкі Маргарытай Рамко прадэманструюць свае сьпеўныя таленты
Нашыя партнэры:
Фольк-гурт “Яваровы людзі”, Дзіцячы клюб “Размова”, Арт-гасьцёўня “На покуці”, Дызайнэрская студыя “NUMZ Graphics”
Нашыя спонсары:
Transam Carriers Inc., Павел Бягун, Зінаіда Гімпелевіч, Павел Малышэўскі (Pavel Malysheuski, Barrister & Solicitor), юрыдычная кампанія LOCKYER+HEIN LLP.
Дадатковая інфармацыя: (647) 505-2956 irynatoustsik@gmail.com
Bring your family to have fun and
Help maintain our Belarusian culture in Canada
Kids concert / craft table / Belarusian food and spring rites
(Free admission, donations appreciated)
Каментарыi адключаны.