Майстар-клясы й фільм Волі Дземкі ў Таронта
Майстар-клясы:
27 жніўня, нядзеля – 3pm (пачатак імпрэзы – 12pm)
28 жніўня, панядзелак – 5:30pm
Прагляд фільма:
28 жніўня, панядзелак – 7pm
Сябры, есьць выдатная навіна – ў Таронта прылятае Воля Дземка, на запрашэньне “Яваровых Людзей” і Фольк Кэмпу. Воля скончыла хімфак БДУ ў Менску і Акадэмію кінамастацтва ў Сіэтле, ужо шмат год сьпявае народныя песьні, сьпявала з гуртом “Гуда” ў Менску, стварыла гурт “Volya” ў Сіетле.
Воля пагадзілася арганізаваць закрыты паказ свайго новага фільма “The Songs of Old Europe“, каторы ад пачатку гэтага года ўжо сабраў шмат прызоў на кінафэстывалях па ўсім сьвеце. Воля правядзе дзьве майстар-клясы па беларускіх фальклёрных сьпевах.
Паказ фільма адбудзецца 28 ЖНІЎНЯ, ПАНЯДЗЕЛАК, а 19:00 у Беларускім цэнтры.
Уваход вольны, але вітаюцца ахвяраваньні на падтрымку фільма, Воля хацела б выпусьціць яго на dvd. Запрашайце сяброў і знаёмых!
Таксама Воля правядзе ДВА МАЙСТАР-КЛЯСЫ па беларускіх фальклёрных сьпевах:
- у нядзелю, 27 – пачатак а 15:00 (пасьля імпрэзы да Дня аднаўленьня незалежнасьці Беларусі, што пачнецца а 12:00),
- у панядзялак, 28 – пачатак а 17:30.
Чакаем вас у кожны зь дзён, а лепей прыходзьце на абодва заняткі! Майстар клясы адкрытыя для ўсіх! Ахвяраваньні вітаюцца.
Чакаем усіх аматараў традыцыйнай беларускай культуры 27 і 28 жніўня ў беларускім цэнтры!
Каментарыi адключаны.