Мова Нанова ў Таронта: Адкрыцьцё сэзону

29 кастрычніка
субота
6 вечара

Паважаныя сябры!

Згуртаваньне Беларусаў Канады распачынае восеньска-зімовы сэзон мерапрыемстваў і запрашае вас 29 кастрычніка, у суботу, а 6-ай вечара ў Беларускі цэнтар у Таронта на чарговы выпуск Мовы Нанова ў Таронта, прысьвечаны восеньскім сьвятам ды абрадам на Беларусі.

%d0%b2%d0%be%d1%81%d0%b5%d0%bd%d1%8c%d1%81%d0%ba%d1%96%d1%8f-%d1%81%d0%b2%d1%8f%d1%82%d1%8b-%d0%bc%d0%be%d0%b2%d0%b0%d0%bd%d0%b0%d0%bd%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d1%9e-%d1%82%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%bd%d1%82

Мы будзем рады вітаць вас на адкрыцьці 2-га сэзону Мовы Нанова ў Таронта.

Сьпяшаемся паведаміць, што спэцыяльным госьцям Мовы Нанова ў Таронта 29 кастрычніка
будзе СЯРГЕЙ ПАНІЗЬНІК, беларускі паэт, празаік і публіцыст.
Вы даведаецеся больш пра восеньскія сьвяты:
– Багач і Дзяды
Пабачыце:
– Старажытны абрад “Жаніцьба коміна” у выкананьні фольк-гурту “Яваровы людзі”.
Для дзетак:
– Традыцыйна стол з маляванкамі і самаробкамі
Для ўсіх:
-Кава, гарбата, прысмакі
Будзем удзячныя за вашыя ахвяраваньні.
Калі ласка, па магчымасьці, паведамляйце пра свой удзел праз фэйсбук, мэйл ці тэлефон. Дзякуй.
Ірына: (647) 505-2956
irynatoustsik@gmail.com
Старонка на Facebook
Даведка:
СЯРГЕЙ ПАНІЗЬНІК
– Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1967 г. Аўтар 10 зборнікаў паэзіі, 5 зборнікаў для дзяцей, 4 кніг дакумэнтальнай прозы.
– У зборніку “Сустрэча роднасных сусьветаў” (1997) – пераклады вершаў 75 замежных аўтараў на бел мову і вершаў Сяргея Панізьніка на 7 эўрапейскіх моваў. У зборніку “На ўсе вякі…” (2011) – пераклады вершаў на ангельскую і францускую мовы.
– Укладальнік 15 літаратурных зборнікаў, да іх далучаюцца 10 выпускаў гістарычнай літаратуры “Бацькаўшчына”.
– Для сэрыі “Школьная бібліятэка” уклаў кнігі пра М. Багдановіча, Ф. Скарыну, Янку Купалу, Якуба Коласа.
– У 2006 г. выдаў зб. “Дабравест. Песні на словы Сяргея Панізьніка”.
– Кампакт-дыск “Галасы” (2009) напоўнены запісанымі галасамі Л. Геніюш, У. Караткевіча, Р. Барадуліна.
– Кампакт-дыск “Арэлі. Сяргей Панізьнік у вершах і песнях” (2011).
– У 2013 і 2016 г. выдадзены кампакт-дыскі з запісамі аўтэнтычнага фальклору (песьні і вясельныя найгрышы) роднай Дзісненьшчыны (запісваў Сяргей Панізьнік).
– Узнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны (1991). Прэзыдэнтам Латвійскай Рэспублікі ўшанаваны ордэнам Трох Зорак (1998).
– Заснаваў краязнаўчыя музэі: “Хата бабкі Параскі” пад Бігосавам у Верхнядзьвінскім раёне, Музэй Радзімазнаўства ў м. Лявонпаль Мёрскага раёну на Віцебшчыне.
– Рыхтуе кнігу-альбом з падараванымі аўтографамі пісьменьнікаў Беларусі, ЗША, Латвіі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі (1960–2016), зборнік вершаў для дзяцей трох школьных узростаў, а таксама том “Выбранага”– своеасаблівы агляд зборнікаў вершаў за 45 апошніх гадоў.
– Перакладаў вершы украінскіх, чэскіх, расейскіх паэтаў, а таксама латыскіх паводле падрадкоўнікаў сваёй сястры Ніны Янсанэ.

Каментарыi адключаны.