Святлана Ціханоўская ў Канадзе \ Sviatlana Tikhanovskaya in Canada

Падчас свайго працоўнага візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларуска-канадскай супольнасці ў Таронта, Манрэалі і Атаве. Сустрэчы, арганізаваныя Згуртаваннем Беларусаў Канады, сталі важнай нагодай для абмеркавання ключавых пытанняў, якія закранаюць будучыню Беларусі, а таксама для ўмацавання салідарнасці паміж беларусамі ў розных куточках свету.

“Ваша актыўнасць тут дапамагае захоўваць нашу еднасць і надае моц тым, хто працягвае змагацца ўнутры краіны,” — падкрэсліла Святлана Ціханоўская ў сваіх выступах, падкрэсліваючы важнасць падтрымкі з боку беларусаў замежжа.

Падчас сустрэч, якія сабралі каля 150 чалавек у Таронта і 70 ў Манрэалі, абмяркоўваліся шэраг ключавых тэм:

  • супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з канадскім урадам;
  • актыўнасць беларускіх дыяспар у Канадзе і іх уклад у барацьбу за свабоду;
  • праблемы легалізацыі і пратэрмінаваных пашпартоў;
  • планы на “бязвыбары 2025” і дзеянні супраць рэжыму Лукашэнкі;
  • падтрымка палітвязняў і ініцыятывы, як “Эстафета салідарнасці”;
  • умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў беларускіх супольнасцях за мяжой;
  • каардынацыя дзеянняў беларускіх дыяспараў і адносіны з Украінай.

Святлана таксама дзякавала беларусам за іх упартую работу і адданасць справе свабоды і дэмакратыі для Беларусі, падкрэсліваючы, што такі міжнародны падтрымка мае велізарнае значэнне для народа, які працягвае змагацца супраць рэжыму.

“Беларусы замежжа — гэта наш моцны тыл, наша надзея і прыклад таго, як можна захоўваць адзінства і любоў да радзімы нават на адлегласці,” — адзначыла яна.

Дзякуем усім, хто прыняў удзел у гэтых сустрэчах і падтрымаў беларускую справу! Вашы намаганні і салідарнасць — гэта тое, што дапамагае рухацца наперад у нашай барацьбе за свабоду і дэмакратыю. Ваша актыўнасць — гэта яшчэ адзін крок да перамогі.

___________________________________________________________________

During her working visit to Canada, Sviatlana Tikhanovskaya met with representatives of the Belarusian-Canadian community in Toronto, Montreal, and Ottawa. The meetings, organized by the Belarusian Canadian Alliance, provided an important opportunity to discuss key issues affecting the future of Belarus and to strengthen solidarity among Belarusians in different parts of the world.

“Your activity here helps preserve our unity and gives strength to those who continue to fight inside the country,” Svetlana Tikhanovskaya emphasized in her speeches, highlighting the importance of support from Belarusians abroad.

The meetings, which gathered about 150 people in Toronto and 70 in Montreal, covered a range of key topics, including:

  • Cooperation between democratic forces and the Canadian government
  • Issues related to legalization and expired passports
  • The role of Belarusian diasporas in Canada and their contributions to the struggle for freedom
  • Support for political prisoners
  • Strengthening national identity within Belarusian communities abroad
  • Coordination of the actions of Belarusian diasporas
  • Relations between Belarus and Ukraine

Svetlana also thanked Belarusians for their dedication to the cause of freedom and democracy for Belarus, stressing that such international support is crucial for the people who continue to resist the regime. “Belarusians abroad are our hope and an example of how to maintain unity and love for the Motherland, even from afar,” she noted.

Together, we stand united, reminding the world of our commitment to a free and democratic Belarus. Let’s continue the fight, never giving up on our vision of a brighter future for our nation.

Каментарыi адключаны.