Сьвяткуйма Дзень Волі разам!
25 сакавіка, субота
2:00 – пікет ля City Hall
5:00 – урачыстае сьвяткаваньне
Згуртаваньне Беларусаў Канады
запрашае разам адзначыць
Дзень Волі –
99 гадоў з дня абвяшчэньня
Беларускай Народнай Рэспублікі!
А 2:00 апоўдні запрашаем на пікет каля Toronto City Hall (Nathan Phillips Square) у падтрымку зьняволеных за пратэсты ў Беларусі!
Мы будзем заклікаць канадыйскі ўрад і грамаду узмацніць ціск на ўлады Беларусі, каб тыя спынілі рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў. (Урад Канады зьняў санкцыі з уладаў Беларусі ў 2016 годзе “у сувязі з пазытыўнымі зьменамі ў Беларусі”).
Пасьля пікету, а 5:00 вечара усе разам зьбіраймася ў Беларускім Грамадзка-Рэлігійным Цэнтры (524 St. Clarens Ave.), каб урачыста адзначыць 99-гадовыя ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі!
У праграме мерапрыемства:
- Малітва за Беларусь
- Прывітальнае слова Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы
- Гістарычная віктарына
- Выступ фольк-гурту “Яваровы Людзі”
- Беларускія настольныя гульні “Мова”, “Паўстанцы”, “Разам”
Каментарыi адключаны.