Сьвяткуйма разам Дзень аднаўленьня незалежнасьці Беларусі!
27 жніўня, нядзеля
10am – служба ў царкве сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ)
12pm – сьвяткаваньне й тэлемост з БАЗА
3pm – майстар-кляса Волі Дземкі
Згуртаваньне Беларусаў Канады,
Царква сьвятога Кірылы Тураўскага,
фольк-гурт “Яваровы Людзі”
запрашаюць разам адзначыць гадавіну наданьня
Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце канстытуцыйнае моцы!
25 жніўня 1991 году была адноўленая незалежнасьць, за якую змагаліся пакаленьні беларусаў. Напалоханыя паразай ГКЧП, пад ціскам народу і дэпутатаў Апазыцыі БНФ, Вярхоўны Савет de jure замацаваў незалежны статус Беларусі. Ад гэтае даты вядзе адлік сучасная беларуская дзяржава.
Праграма мерапрыемстваў:
10:00 – служба ў царкве сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ).
12:00 – пачатак сьвяткаваньня ў грамадзкае залі,
тэлемост з Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем (Нью-Ёрк). Чакаецца выступ Зянона Пазьняка, лідара Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ў 1991 годзе.
таксама падчас тэлемосту вы будзеце мець унікальную магчымасьць пазнаёміцца з патрыярхам беларускай эміграцыі ў Амерыцы, грамадзкім дзеячам, дасьледнікам гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфам, дырэктарам Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку, Вітаўтам Кіпелем, які будзе прэзэнтаваць другое выданьне кнігі “Беларусы ў ЗША”.
3:00 па поўдні – майстар-кляса па беларускіх фальклёрных сьпевах ад Волі Дземкі, што адмыслова прыехала ў Таронта на запрашэньне гурту “Яваровы Людзі”.
Каментарыi адключаны.