Сьвяткуйма 150-годзьдзе Канады разам!
субота, 1 ліпеня
10:00 раніцы (збор – а 9 раніцы)
цэнтар Таронта
Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае грамаду прыняць удзел у адзначэньні 150-годзьдзя Канады – Парадзе Нацый!
Да вашае ўвагі: анкета ўдзельніка. Калі ласка, знайдзіце хвілінку, каб запоўніць яе!
Інфармацыйны аркуш: парад 2017.
Далучайцеся да беларускага шэсьця на Парадзе Нацый 1 ліпеня з 10 да 11 раніцы.
Маршрут: вуліцы Church, Bloor, Yonge, заканчэньне на Yonge & Dundas square.
Вас чакаюць: прафэсыйныя дэкарацыі ў беларускім нацыянальным стылі, рухомая інсталяцыя, музычныя нумары ад гурту “Яваровы Людзі”, бясьпечныя месцы на аўта-плятформе для дзяцей.
Запрашаем усіх, хто любіць Беларусь і хоча падтрымаць беларускую суполку Таронта, вітаем сем’і і карпаратыўныя групы.
Будзем рады спонсарскай дапамозе, вашая рэкляма будзе прысутнічаць у афармленьні параду, інфармацыйных матэрыялах і на старонках у сеціве.
Арганізатары гарантуюць выдатныя фоты й незабыўныя успаміны!
Кантакты:
Alena Liavonchanka (647-878-8740)
Violetta Kovaleva (416-503-9527)
Iryna Toustsik (647-505-2956)
Vera Eudakimchik (416-876-8603)
Каментарыi адключаны.