Часопіс «САКАВІК», №4
Дарагія сябры!
Часопіс «САКАВІК» віншуе Вас з надыходзячымі сьвятамі – Калядамі, Новым 2014-м годам і зноў жа з Калядамі. Зычым шчасьця, здароўя і посьпехаў у Новым годзе. Да сваіх віншаваньняў далучаем кароткі зьмест чарговага нумара часопіса, які зьмешчаны 15 сьнежня на нашым вэб-сайце www.sakavik.net (часопіс «САКАВІК», №4, сьнежань 2013).
У сьвежым нумары Вы знойдзеце артыкул з творчай спадчыны прафесара Крукоўскага (16.10.1923 – 30.09.2013). Гэта відаць адзін з апошніх твораў беларускага філосафа, дзе ён разглядае праблемы цыклічнасьці сацыяльнага і культурнага развіцьця грамадства.
А. Згерскі яшчэ раз зьвяртаецца да аналізу стану беларускага грамадства і прыходзіць да высновы, што няма падстаў цьвердзіць пра нежыцьцяздольнасць беларускай нацыянальнай супольнасьці. У артыкуле В. Казловай праводзіцца аналіз дэталяў пагадненьня аб асацыяцыі Украіны і Еўрапейскага Саюза і магчымы уплыў рэалізацыі гэтага пагадненьня на Беларусь. Пётра Мурзёнак аналізуе параметры беларускай ментальнасьці, якія яшчэ не адпавядаюць ментальнасьці цывілізаваных краін. У чацвёртым нумары падаецца цікавая інфармацыя пра пачатак фестываляў арганнай музыкі ў Беларусі; пра першы з іх, які прайшоў у кастрычніку на Пастаўшчыне, распавядае адзін з арганізатараў фестываля, сп. Т. Стружэцкі.
На старонках вэб-сайта «САКАВІК» зьмешчаны таксама цікавыя матэрыялы з другіх крыніц, прысьвечаныя развіцьцю беларускасьці і беларускай культуры. Запрашаем на старонкі часопіса.
Будзем рады, калі Вам спадабаецца публікуемая інфармацыя і ў Вас узьнікне жаданьне падзяліцца ёю з Вашымі сябрамі.
Каментарыi адключаны.