Tribute to Liberty

Паважаная грамада!

Ад імя Галоўнае ўправы Згуртаваньня беларусаў Канады і Рады парафіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы заклікаем вас прыняць удзел ў зборы сродкаў на помнік ахвярам камунізму – Tribute to Liberty – які неўзабаве паўстане ў сталіцы Канады.

Мяркуем, што ўдзел у гэтым праекце для нашае грамады надзвычай важны.

Паводле падлікаў гісторыкаў, за гады савецкай улады ў Беларусі было зьнішчана ня менш за тры мільёны жыхароў (без уліку ахвяраў Другой сусьветнай вайны). Важна таксама памятаць, што камуністычны генацыд вынішчаў найперш адукаваных, таленавітых, працавітых, актыўных людзей – эліту народу і інтэлект нацыі.

Ідэя помніка-мемарыялу, які б ўвекавечыў памяць пра загінулых ад камуністычных рэжымаў, нарадзілася сярод грамадзкіх суполак каныдыйцаў, што паходзяць з краін Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Пазьней да праекту далучыліся і падтрымалі яго тыя, хто перажыў жахі камуністычнай тыраніі ў Азіі – Кітаі, В’етнаме, Паўночнай Карэі. ЗБК таксама прымала ўдзел ў працы таронтаўскага аддзелу Tribute to Liberty. У 2012 годзе быў зацьверджаны праект, і будова помніка павінна пачацца ўжо ў гэтым годзе.

http://tributetoliberty.ca/contribute

Імёны ахвярадаўцаў, што далі 1 000 даляраў і болей, будуць пазначаныя на сьцяне-стэле, якая будзе весьці да мемарыялу. Падаецца важным, каб імя беларускай арганізацыі(яў) там абавязкова прысутнічала.

Просьба дасылаць чэкі на Парафію сьв. Кірылы Тураўскага (Parish of St. Kiryla of Turau) з пазначэньнем Tribute to Liberty. Будзе выдадзена паквітаваньне на Tax Return. Адрас:

Belarusan Autocephalous
Orthodox Church of St. K. Turau
524 St. Clarens Ave.
Toronto ON M6H 3W7 Canada

Калі маеце пытаньні, то тэлефануйце Дзьмітру Эльяшэвічу на (416) 317 5340.

Шчыры Дзякуй!

Дзмітры Эльяшэвіч,

Старшыня Галоўнай Управы Згуртаваньня Беларусаў Канады

Каментарыi адключаны.