Выстава беларускай мастачкі Алены Ляпко ў Атаве

Карціны беларускай мастачкі Алены Ляпко, выстаўленыя ў Shenkman Arts Centre ў Атаве, ўраджваюць сваёй непаўторнай і лёгкай аўрай пачуцця гораду і яго наваколля… Горад пазнавальны — Атава, сталіца Канады. Але чым болей ты глядзіш на карціны, тым пачуццё канкрэтнасці і дэталёвага падабенства знікае. З’яўляецца лёгкае і шапатліва-ўзнёслае адчуванне нечага жывога, асаблівага… Вечаровы горад, падсвечаны неонавым святлом, набывае таямнічы і хвалюючы выгляд… Горад быццам рыхтуецца сустрэць цябе, а потым ходзіць разам з табой, паказваючы свае вуліцы і паркі, — ды яшчэ — распавядае пра задумы, мары і адметны талент мастачкі, якая ўпэўнена і яскрава гэты горад намалявала. Фарбы на карцінах выглядаюць ярка і насыча, даючы адчуць, што ўсё, што існуе тут, намалявана метавіта для цябе… Алена нарадзілася ў Менску, скончыла Акадэмію Мастацтваў. Ужо больш за 10 год жыве ў Атаве і малюе свой непаўторны – а цяпер ужо — пазнавальны горад.

artrarium.com

IMG_06_0031ljapko

Каментарыi адключаны.