Дзень закаханых у Таронта
Згуртаваньне Беларусаў Канады зладзіла Літаратурна-музычную вечарыну, прысьвечаную Дню Закаханых.

Вершы і песьні пра каханьне на розных мовах (па-беларуску, па-гішпанску, па-француску, па-габрэйску і па-ангельску) прагучалі 13 лютага ў Беларускім цэнтры ў Таронта.

Часткай вечарыны стаўся танцавальная майстар-кляса па Сальсе. Пад кіраўніцтвам дасьведчанага інструктара Miko Jones Sobreira прысутныя навучыліся таньчыць Сальсу і атрымалі асалоду ад гэтага энэргічнага танца.

Прыгожым завяршэньнем вечарыны сталася рамантычная дыскатэка ў стылі Рэтра.





















Каментарыi адключаны.