Памяці беларускага сьвятара
На Вялікодным тыдні гэтагагоду адыйшоў у лепшы сьвет айцец Аляксандар Надсан.
Зь ім мне даводзілася сустракацца і ў Менску,і ў ягонай грэка-каталіцкай царкве сьв. апп. Пётры й Паўла ў Лёндане.
Размова найчасьцей ішла пра пераклады багаслужбовых тэкстаў, царкоўную гісторыю, грэка-каталіцкія Парафіі ў Беларусі й на Чужыне, якія, нажаль, яшчэ не аб’яднаныя ў Царкву і знаходзяццапад Рыма-Каталіцкімі япіскапамі. Асабліва а. Аляксандар ганарыўся, паказваючы кнігі Скарынаўскае бібліятэкі, якую сабралі й ўтрымоўвалі беларусы Вялікабрытаніі – як вуніяты, так і праваслаўныя.
Чалавек высокай адукаванасьці, вялікага жыцьцёвага досьведу й мудрасьці, а. Аляксандар меў надзвычайную здольнасьць хутка распазнаваць людзей. З пачатку 1990-х гадоў да яго ў Лёндан прыязжала шмат моладзі, якія марылі стаць вуніяцкім сьвятарамі, а той-сёй меў пляны застацца ў Англіі, разумеючы што а.Аляксандр ужо не малады і яму патрэбны памочнік. Але як сказана ў Дабравесьці: “шмат пакліканых, ды мала абраных”. Тыя, хто неўзабаве мусілі ярнуцца ў дадому, не разумелі, чаму іх, з такой высокай адукацыяй (як ім здавалася), гэты старэйшы сьвятар ня жадае пакінуць каля сябе. Жыцьцё аднак паказала, што а. Аляксандар меў рацыю. Некаторыя зь іх потым знаходзілі прытулак у Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве, заставіўшы й там нядобрую памяць пра сябе. Бо мала сьвятароў, якія прыходзяць з мэтай нешта даць, а значна болей такіх, якія хочуць толькі ўзяць, выкарыстаўшы Царкву і ейных вернікаў, жадаючы атрымаць усё і адразу.
Ужо ў 2010 годзе , калі я сустрэўся з а. Аляксандрам, было адчутна ягонае задавальненьне, што зь ім быў малады а. Сяргей, які дапамагаў ва ўсіх Парафіяльных справах.
У самой Беларусі сярод царкоўна-служцаў ёсьць папы, сьвяшчэньнікі й сьвятары, але апошніх, на вялікі жаль, найменей.
Няхай супачылы беларускі сьвятар а. Аляксандар Надсан і ў Царкве Нябеснай моліцца за Беларусь.
29 красавіка 2015 г. на паховінах а.Аляксандра быў вянок кветаў таксама і ад Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
+ Сьвятаслаў Логін, архіяпіскап БАПЦ.
Таронта, Канада.
Каментарыi адключаны.