Беларусы Канады на парадзе Сантаў з усяго свету
17 лістапада ў Эрын Мілс Таун Цэнтры ў Місісазе, Антарыё, адбыўся штогадовы дзіцячы парад Сантаў з усяго свету. Удзел прымалі дзіцячыя калектывы з Украіны, Польшы, Галандыі, Македоніі і іншых краін. Сёлета да параду далучылася і беларуская дэлегацыя, якая выглядала каларытна і своеасабліва. Адметнасцю беларускай групы сталі мамы з немаўлятамі на руках, а таксама высока ўзнятая калядная зорка.
На парадзе Сантаў былі прадстаўленыя і ўпрыгожаныя ялінкі розных краін свету. Беларуская ялінка, стыльна аформленая Алай Асадчай у бел-чырвона-белай гаме, годна займала сваё месца сярод іншых ялінак.
І нарэшце, цудоўным завяршэннем дня было тое, што наш калядны вянок быў адзначаны другім месцам у конкурсе вянкоў, які праводзіўся падчас параду.
Каментарыi адключаны.