Святкаванне 10 годдзя БАЗА Фларыда

15га студзеня 2023 года беларусы Маямі адзначылі 10-годдзе  аддзелу БАЗА Паўдневая Фларыда.  Свае відэа віншаванні да юбілею перадалі прэзідэнт Рады БНР Івонка Сурвіла і старшыня БАЗА Натальля Федарэнка.  Падчас урачыстай імпрэзы лідары беларускіх суполак ЗША і Канады, а таксама прадстаўнікі беларускіх арганізацый прэзентавалі даклады аб гісторыі беларускай дыяспары ў Паўночнай Амерыцы, успомнілі заснавальнікаў БАЗА, Фундацыі Крэчэўскага, Згуртавання Беларусаў Канады. 

Гасцінны прыём завершыўся каляднай вечарынай і застоллем. Беларускія каляднікі вадзілі казу і мядзведзя, забаўлялі аўдыторыю танцамі і жартамі “бабы” і “дзеда”, якія ўвасабляюць духі продкаў, і ўсё гэта пад жывую музыку і спевы Сержука Доўгушава, вядомага музыкі і даследчыка фальклору, заснавальніка праекту “Традыцыя”.

ЗБК і старшыня Галоўнай Управы Алена Лявончанка шчыра дзякуюць сябрам БАЗА Фларыда за выдатную імпрэзу і магчымасць завесці новыя сяброўствы, мы спадзяёмся на плённую супрацу і цікавыя супольныя праекты!

Каментарыi адключаны.