Archives of BINIM: Presentation
Згуртаванне Беларусаў Канады і Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва запрашаюць
8 САКАВІКА, НЯДЗЕЛЯ, 12:30
Прэзентацыя 41-ага выпуска альманаха «Запісы» Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк). Нумар прысвечаны беларускай эміграцыі. Асноўная тэма — Беларуская Канада — прадстаўленаяпублікацыямі як пра з’яўленне беларусаў у гэтай краіне ў ХІХ — пачатку ХХ стст., гэтак і пра паваенных эмігрантаў ды сучасныя беларускія арганізацыі і ініцыятывы.
Альманах “Запісы” выдаецца Беларускім інстытутам навукі й мастацтва (Нью-Ёрк) ад 1952 года. У розныя часы выданне выходзіла ў Нью-Ёрку, Мюнхене, а ад 2002 года гэта сумесны Нью-Ёрска-Менскі праект. Сёння “Запісы БІНіМ” — адзінае друкаванае выданне, прысвечанае беларускай эміграцыі, яе гісторыі і сучаснасці.
Прэзэнтаваць альманах будуць галоўны рэдактар, гісторык і архівіст Наталля Гардзіенка (Мінск) і сябра Рэдакцыйнай Рады, аўтар шматлікіх матэрыялаў альманаху, архівіст Лявон Юрэвіч (Нью-Ёрк).
Таксама вас чакае выступ калектыва “Яваровы дзеці”!
Адрас: 524 St.Clarens Ave, Toronto
Уваход вольны, але ахвяраванні вітаюцца
Даведкі: тэл. 416-876-8603,Facebook: @ZBK.Toronto
_ _ _
Згуртаванне Беларусаў Канады
Каментарыi адключаны.