
Зміцер Вайцюшкевіч у Атаве
- Hintonburg Community Centre, 1064 Wellington St. W, Ottawa, ON K1Y 2Y3
- February 12, 2023 4:30 pm
- 39 Праглядаў
Запрашаем вас на Музычную вечарыну да Дня закаханых з удзелам вядомага беларускага сьпевака, кампазітара і музыкі Зьміцера Вайцюшкевіча.
12га лютага
Hintonburg Community Centre, 1064 Wellington St. W, Ottawa, ON K1Y 2Y3
на 16:30 гадзіне.
Калі ласка, зьвярніце ўвагу на тое, што будынак знаходзіцца на Wellington St.West
Уваход – прапанаванае ахвяраваньне $40, студэнтам $25
Калі ласка, запрашайце сваіх сяброў і знаёмых! Будзе файны канцэрт!
кантактная інфармацыя: ottawa@belarusians.ca
Канал атаўскай суполкі на тэлеграме, далучайцеся: https://t.me/+eaKMncpDkLUyNjAx
Зьміцер Вайцюшкевіч пачаў кар’еру ў гуртах “Палац” (1992-1998) і “Крыві” (1998-2001). Як сольны выканаўца дэбютаваў у праекце “Народны альбом” (1997), дзе выканаў галоўную песьню праекту “Я нарадзіўся тут” (2001).З 2001 году выступае сольна і з гуртом WZ-orkiestra. Дыскаграфія налічвае больш за 20 альбомаў, у тым ліку песьні на вершы Л. Дранько-Майсюка, А. Камоцкага, Р. Барадуліна, У. Някляева, В. Шугалея, У. Караткевіча.
Comments are turned off.