Зялёныя святкі (Сёмуха) (Green Holidays) у Эдмантане

  • Sir Wilfrid Laurier Park 13221 Buena Vista Road, Edmonton, Alberta
  • May 28, 2023 12:00 pm Падзея закончылась.
  • 204 Праглядаў

Беларусы Эдмантана запрашаюць на святкаванне “Зялёных святак” ці Сёмухі. Традыцыйна беларусы штогод святкавалі провады вясны і сустрэчу лета. Свята прадугледжвае спевы, танцы, карагоды, пляценне вянкоў і потлак.

Абавязковы атрыбут Сёмухі – вялікая яечня, спечаная на патэльні, якая сімвалізуе сабой сонца – сімвал дабра і цяпла.

Абрад “Ваджэнне куста” з’яўляецца яркай рэгіянальнай адметнасцю траецкага свята. Як і даўней, дзяўчаты ў гэты дзень выбіраюць найпрыгажэйшую сяброўку, упрыгожваюць яе зялёнымі галінкамі і кветкамі, і абыходзяць разам з ёю амаль усе хаты з песнямі і карагодамі. Па традыцыі гурт дзяўчат на чале с Кустом абыходзіць дамы, жадаючы ўсіх даброт, працвітання і добрагаўраджаю. Калі Куст зайшоў у двор, праспяваў, патанцаваў, павадзіў карагод з дзяўчатамі, то ў гаспадароў усё будзе ў поўным парадку. Гэта зачын на багацце, здароўе і дабрабыт.

Знойдзеце нас у парку па БЧБ сцягах.

Каментарыi адключаны.