Святлана Ціханоўская ў Канадзе
- Zoom
- April 14, 2024 3:00 pm Падзея закончылась.
- 276 Праглядаў
Паважаныя сябры, ў нядзелю, 14га красавіка, Згуртаваньне Беларусаў Канады арганізуе сустрэчу Святланы Ціханоўскай з беларусамі Канады. Падчас свайго працоўнага візіту ў Атаву, Святлана і чальцы Аб’яднага Пераходнага Кабінету сустрэнуцца з прадстаўнікамі дыяспары каб пачуць вашыя прапановы да Кабінету і канадыйскага ўраду аб дапамозе беларусам у Канадзе і адказаць на пытанні. Сустрэча адбудзецца ў другой палове дня, пасля 14.00.
Вы маеце магчымасць далучыцца да сустрэчы ў віртуальным фармаце. Для гэтага трэба зарэгістравацца на платформе Зум (https://us02web.zoom.us/meeting/register/tZUtd-mppzkqE9MSR5p2Z3ypZTte6u7atAT7) пасля чаго вы атрымаеце запрашальны емэйл і зможаце падключыцца да трансляцыі 14 красавіка з 17.00 да 18.00 па атаўскім часе.
НАГАДВАЕМ ПРА БЯСПЕКУ: калі вы плануеце ехаць у Беларусь або клапоціцеся аб сваіх блізкіх на Радзіме, то калі ласка не ўключайце відэакамеры і гук падчас трансляцыі. Таксама раім вам змяніць сваё імя ў праграме Зум (https://www.guidingtech.com/how-change-name-in-zoom-mobile-ipad-pc/)
Каментарыi адключаны.