34-ая Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі

  • Беларускі цэнтар ў Саўт Рывер, Нью Джэрсі (284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882)
  • September 3, 2022 12:00 am Падзея закончылась.
  • 752 Праглядаў

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады запрашае ўсіх беларусаў Паўночнай Амэрыкі на 34-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая пройдзе ў беларускім цэнтры ў Саўт Рывер, Нью Джэрзі.  

Інфармацыя па 34-ай Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі: 

Тэма: Новыя мэты і задачы Паўночна-Амэрыканскае Беларускае Дыяспары ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне. 
Дата: 3-4 верасьня 2022 года 

Месца: Беларускі цэнтар ў Саўт Рывер, Нью Джэрсі (284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882) 

Ганаровыя госьці: Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк. 

Госьці з Беларусі: Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская  

Кошт рэгістрацыі
Кошт рэгістрацыі за 1 дзень – $70, за 2 дні – $140. 

Дзеля сямейных параў: кошт рэгістрацыі за 2 дні – $250. 

Дзецям з 12-ці па 18 год – $60 і $120 адпаведна. 

Дзецям да 12-ці год – уваход вольны.  

Дзеля ўдзелу ў Сустрэчы неабходна зарэгістравацца ў Арганізацыйным камітэце па тэлефоне, ці праз імэйл. Таксама да сябраў Арганізацыйнага камітэту можна зьвяртацца па любых пытаньнях наконт Сустрэчы. 

Кантакты Арганізацыйнага камітэту

Міхась Чаропка charopka1986@yahoo.com +1 (929) 536-5571 

Ганна Сурмач surmacova@gmail.com   +1 (347) 858-5335 

 
Да ўдзелу запрашаюцца усе беларускія суполкі, актывісты і арганізацыі ЗША і Канады. 
Парадак дня 

3 верасьня (1 дзень) 
1:00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў 

2:00 – Адкрыцьцё Сустрэчы 

3:00 – Абед 

4:00 –  Дыскусія /Круглы стол 

Тэма круглага стала: “Дзейнасьць беларускай дыяспары Паўночнай Амэрыкі ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне” 

6:00 – Мастацкая частка/ Канцэрт 

4 верасьня (2 дзень) 

10:00 – Працяг рэгістрацыі ўдзельнікаў 

10:00 – Багаслужба 

11:30 – Адзначэньне 100-годзьдзя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы 
12:00 – Перапынак з пачастункам. 

1:00  – Дыскусія /Круглы стол 

Тэма круглага стала: “Новыя мэты і задачы беларускай дыяспары Паўночнай Амэрыкі ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне” 

3:00 – Барбекю  і адпачынак на сьвежым паветры 

ГатэльHilton East Brunswick Hotel & Executive meeting center 

3 Tower Center Blvd, East Brunswick, New Jersey 08816 

Дзеля рэзервацыі гатэля будзьце вольныя зьвярнуцца да сябраў Арганізацыйнага камітэту, бо ёсьць магчымасьць зрабіць агульную рэзервацыю (на некалькі нумароў) са зьнішкай: 

Міхась Чаропка charopka1986@yahoo.com +1 (929) 536-5571 

Ганна Сурмач surmacova@gmail.com +1 (347) 858-5335 

Да сустрэчы! 

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне 

пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады 

Каментарыi адключаны.