Дзень Волі 2024 – Ottawa

  • 805 Carling Ave, Ottawa, ON K1S 5W9
  • March 24, 2024 4:00 pm Event completed!
  • 417 Views

Паважаныя сябры,


Атаўскі аддзел Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Канадзе шчыра запрашаюць вас на ўрачыстае сьвяткаваньне Дня Волі 2024, 106-х угодкаў Абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.


Сьвяткаваньне адбудзецца ў нядзелю, 24 сакавіка, 2024 года, а 4-й гадзіне вечара.

Адрас: 805 Carling AveOttawaON K1S 5W9, 4-ты паверх

У праграме (удакладняецца):

– Віншавальнае слова сп. Івонкі Сурвіла, старшыні Рады БНР.

– Даклад доктара Пётры Мурзёнка, старшыні БІНІМ, Канада:
“Ад беларускага этнаса да Беларускай Народнай Рэспублікі”.

– Сьвяточны канцэрт.

– Кава і пачастункі (спадзяемся на ваш удзел).

Калі ласка, запрашайце сваіх сяброў і знаёмых!

Уваход вольны, ахвяраваньні вітаюцца.

Е-мэйл для кантактаў: ottawa@belarusians.ca

Comments are turned off.