Купалле на возеры Маккелар, Антарыа, 2025

  • Беларускі цэнтр адпачынку «Слуцак», 30 кіламетраў ад гораду Пэры Саўнд, возера Маккелар, Антарыа
  • July 5, 2025 6:00 am
  • 4 Праглядаў

Запрашаем вас узяць удзел у сёлетнім Купальлі! Яго арганізуе таронтаўскі беларускі фольк-гурт «Яваровы людзі». Толькі ў нас вы маеце ўнікальную магчымасьць пабываць на сьвяце, якое ладзіцца ў адпаведнасьці са старажытнымі беларускімі абрадамі і традыцыямі.

Сьвята будзе праводзіцца ў беларускім цэнтры адпачынку «Слуцак», які знаходзіцца за 30 кіламетраў ад гораду Пэры Саўнд. Сёлета Купальле мы будзем сьвяткаваць у ноч з 5 на 6 ліпеня (з суботы на нядзелю). Кошт – 100 даляраў з дарослага. Для падлеткаў 13-18 гадоў кошт 50 даляраў, студэнтам – 50 даляраў, дзецям да 12 гадоў уваход вольны. Удзельнікі сьвята прыяжджаюць са сваімі намётамі (палаткамі).

У кошт білета ўваходзяць:

– разьмяшчэньне ў палатках на тэрыторыі цэнтру адпачынку «Слуцак», карыстаньне ўсімі яго выгодамі і збудаваньнямі;

– удзел ува ўсім сьвяткаваньні Купальля, якое пачынаецца зь першай паловы дня ў суботу і заканчваецца позна ўначы ў нядзелю;

– майстар-класы (сьпевы, танцы, народныя рамёствы);

– гульні, забавы, дыскатэка, спартовыя спаборніцтвы для дзяцей і дарослых;

– супольная вячэра з традыцыйным купальскім напоем – “крупнікам”;

– сьняданак у нядзелю раніцай;

– ранішняя аздараўляльная гімнастыка;

– купальскі кірмаш (мастацкія вырабы, беларускія сувэніры, кнігі і да т.п.)

Колькасьць удзельнікаў Купальля абмяжоўваецца гасьцявымі магчымасьцямі цэнтру адпачынку «Слуцак», таму замаўляйце месцы загадзя!

Каб зарэзэрваваць месца на Купальлі, кожны патэнцыйны ўдзельнік павінен падаць арганізатарам наступныя зьвесткі пра сябе: імя; прозьвішча; эмэйл; нумар тэлефона; колькі чалавек прыедуць, іх імёны і прозьвішчы; узрост дзяцей і падлеткаў; марка і нумар машыны, на якой едуць удзельнікі (калі гэта ўжо вядома). Калі вы едзеце на Купальле ўпершыню, пазначце, калі ласка, “новы ўдзельнік”. Рэзэрваваньне месцаў будзе адбывацца ў тым парадку, у якім падаюцца заяўкі.

Падчас самога сьвята наяўнасьць купальскіх строяў (касьцюмаў) – абавязковая! Тым, хто пацьвердзіць свой удзел у Купальлі, мы разашлем флаер, дзе тлумачыцца, дзе можна набыць альбо як можна самім зрабіць такі строй.

АСОБЫ, ЯКІЯ НЕ ЗАРЭЗЭРВУЮЦЬ МЕСЦЫ ЗАГАДЗЯ І ПРЫЕДУЦЬ НА СЬВЯТА БЕЗ ПАПЯРЭДЖАНЬНЯ, МОГУЦЬ ЗАСТАЦЦА НА КУПАЛЬЛІ ТОЛЬКІ ПРЫ НАЯЎНАСЬЦІ ВОЛЬНЫХ МЕСЦАЎ, АЛЕ КОШТ БІЛЕТУ ДЛЯ ІХ ПАВЯЛІЧВАЕЦЦА ДА 110 ДАЛЯРАЎ.

Для рэгістрацыі і з усімі дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся да Віялеты Кавалёвай (vkovaleva@hotmail.com) ці да Ларысы Міхайлавай (416-820-0817).

Спадзяемся сустрэцца з вамі на Купальлі!

Каментарыi адключаны.