Дабрачынная сустрэча ў Атаве

У суботу, 21 жніўня 2021 у Атаве, на сядзібе спадарства Натальлі і Пётры Мурзёнкаў,  адбылася дабрачынная сустрэча беларусаў Атавы з мэтай сабраць сродкі на падтрымку палітычных ахвяраў на Беларусі.

У імпрэзе прынялі ўдзел каля 50 чалавек.

Распачынаючы сустрэчу, сп. Пётра Мурзёнак падзякаваў усіх прысутных за ўдзел у імпрэзе, а таксама распавёў пра апошнія навіны, акцэнтуючы ўвагу на шырокі і пасьпяховы ўдзел беларусаў, сяброў ЗБК і БІНІМ, Канада, у 10-м Міжнародным кангрэсе славістаў у Манрэалі, які адбыўся 3-8 жніўня 2021 года.

У музыкальнай частцы імпрэзы прынялі ўдзел квартэт у складзе Галіны Рэзаіпур і яе студэнтаў : Эйпрыл, Айрыс і Бен, якія выканалі два знакамітых канцэрта Антоніа Вівальдзі з цыклу “Поры года” – “Вясна” і “Лета”. Працягнулі канцэрт Пётра Мурзёнак і Юрась Шамецька з чытаньнем вершаў, а таксама дуэт “Кантабіле” і музыка Міхась Рыкаў.

Для арганізацыі збору грашовых ахвяраваньняў была разгорнута выстава, на якой свае карціны на продаж-ахвяраваньне выставілі атаўскія беларускія мастакі Алена Ляпко, Пётр Шварцман, Івонка Сурвіла, а таксама свае фота прадставіў атаўскі астра-фатограф Алег Буевіч. Свае драўляныя вырабы дадаў да выставы Сяргей Мазгавы.

Сабраныя сродкі былі накіраваны на падтрымку Згуртаваньня Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына” і палітычных зьняволеных у Беларусі.

Каментарыi адключаны.