Абрад “Чырачка” на Масленіцу ў Таронта
Масленічную нядзелю беларусы Таронта праводзілі абрадам “Чырачка”, які бытуе толькі ў беларускай вёсцы Тонеж, славутай сваімі спеўнымі традыцыямі. Узнавіць абрад на канадскай зямлі дапамагла таняжанка Надзея Дробіна, адна з удзельніц сьпеўнага гурта “Яваровы Людзі”.
Чырачка — гэта і назва абрада, і смачнае печыва ў выглядзе птушачак-чыркоў, якое традыцыйна выпякаюць у Тонежы да гэтага свята.
“Чырачку” ў Таронта ладзілі гурты “Яваровы людзі” і “Яваровы дзеці”, а ўдзельнічалі ў абрадзе ўсе прысутныя. Дарослыя і дзеці спявалі, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, і вядома ж, частаваліся блінамі.
Фольк-гурт “Яваровы Людзі” запрашае канадыйскіх беларусаў далучацца да святкаванняў іншых народных святаў ў 2023 годзе: Гукання вясны, Купалля, Багача і Калядаў.
Падпісвайцеся на канал Javarovy Ludzi ў Фэйсбук і Ютуб, а таксама на каналы Belarusian Canadian Alliance / Згуртаваньне Беларусаў Канады і праз сайт www.belarusians.ca, каб атрымліваць паведамленні аб новых імпрэзах.
У. Касцючэнка
Каментарыi адключаны.