“Жаніцьба Цярэшкі”з Сержуком Доўгушавым

Згуртаванне Беларусаў Канады прадставілі імпрэзу Провады Каляд і абрад «Жаніцьба Цярэшкі» з Сержуком Доўгушавым і Фолк гуртом Яваровы Людзі. Святочная інтэрактыўная праграма з гульнямі, танцамі, спевамі і святочным сталом для дзяцей і дарослых адбылася 21 студзеня 2023 у Таронта.

Дзякуем Сержуку Доўгушаву, і таксама Надзеі Нортан, нашым гасцям за незвычайна фантастычны вечар! Паспявалі, патанчылі, пафатаграфаваліся, пазнаёміліся, пагулялі, паелі і зноў паспявалі.

«Жаніцьба Цярэшкі» – сапраўдны брэнд Падзвіння, вядомы яшчэ з часоў Полацкага княства. Гэты ўнікальны абрад цікавы тым, што не мае аналагаў ні за межамі Беларусі, ні нават рэгіёна. Калісьці «Жаніцьбу Цярэшкі» праводзілі на Віцебшчыне, Меншчыне, але цяпер па большай частцы ў Беларусі яе праводзяць у вёсках Велеўчшына, Цярэшка, Селішча.
Асноўнаю мэтай каляднай вечарыны з эратычным падтэкстам было збліжэнне моладзі дзеля будучай жаніцьбы. Але на пэўны час у калядных ігрышчах таксама маглі ўзяць удзел і жанатыя пары, каб крыху адпачыць адно ад аднаго і адначасова праверыць свае пачуцці.
Зараз кожны другі знаёміцца праз сацыяльныя сеткі, а яшчэ колькі дзесяцігоддзяў таму нашыя продкі праз гульню ды весялосць знаходзілі свой лёс на ўсё жыццё. Падчас вечарыны адбываюцца вельмі цікавыя любоўныя рытуалы.

Каментарыi адключаны.