
Выйшаў 29-ты чарговы нумар часопіса “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”
29-ты нумар часопіса “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ” за красавік 2022 года змясьціў разнастайныя матэрыялы 12 аўтараў на 553 старонках.
Просім распаўсюдзіць інфармацыю аб выхадзе 29-га нумара “КН” сярод вашых сяброў і знаёмых.
Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”, ISSN2562-9506, заснаваны ў сьнежні 2012 года як незалежнае перыядычнае выданьне online, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і развіцьця беларускасьці. Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых. Свае допісы дасылайце на chasopis.sakavik@hotmail.com
Наступны, 30-ты нумар выйдзе ў лістападзе 2022 года.
Зычу вам і вашым сем’ям здароў’я, шчасця, аптымізму і посьпехаў.
З павагай,
д-р Пётра Мурзёнак
рэдактар часопіса “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”
Каментарыi адключаны.