400 чалавек у жывым ланцугу за перамены
23 жніўня 2020 каля 400 канадыйскіх беларусаў і сяброў балтыцкіх дыяспараў (летувісаў, латышоў, эстонцаў), а таксама прадстаўнікоў Ган Конгу, Венесуэлы і Тайваня сталі ў жывы ланцуг у Таронта, каб падтрымаць змаганьне за справядлівасьць, дэмакратыю і свабоду ў Беларусі. Мы падтрымалі ініцыятыву #FreedomWay, якая сымбалічна аднавіла ў звыш як 20 краінах знакаміты мірны пратэст балцкіх народаў 23 жніўня 1989 году. У той дзень больш за два мільёны эстонцаў, латышоў і летувісаў стварылі жывы ланцуг працягласьцю 675 км. Дзякуй нашым сябрам з Kanados Lietuviu Jaunimo Sajunga – KLJS за партнэрства і рэалізацыю гэтай ідэі і мноству валянтэраў і ўдзельнікаў! Special thanks to Gary Begin for all his amazing photos.
Каментарыi адключаны.