Даната Генрыхаўна Мурзёнак 1929 -2024

З вялікім смуткам паведамляем аб смерці Данаты Генрыхаўны Мурзёнак 13 лістапада 2024 г.

Даната Генрыхаўна Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), нарадзілася 6 сьнежня 1929 года (па пашпарту, хаця, паводле слоў яе сясцёр, 4 лістапада 1929 года) у вёсцы Дунілавічы Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці.

Значную частку жыцьця – 45 гадоў – яна пражыла з мужам у вёсцы Дварчаны, Пастаўскага раёну, Віцебскай вобласьці. Нарадзіла і выхавала двух сыноў – Генадзія і Пятра, мае 4 унукаў і 5 праўнукаў.

Даната Генрыхаўна Мурзёнак больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі (Якавішкі, Васіліны, Шкіралі, Дварчаны) і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве  (2004-2009). 

За сваё жыцьцё яна навучыла прыгожа пісаць, чытаць, танцаваць і сьпяваць каля 600 беларускіх дзетак. 

Суботні клас у Атаве яна вяла разам з мужам, Пятром Сільвестравічам Мурзёнкам на працягу 5 вучэбных гадоў. У Канадзе адзначыла разам з ім дыямантавы юбілей (60!) у шлюбе (2010).

Каментарыi адключаны.