Праграма 35й сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі 31 жніўня – 1 верасня 2024 ў Таронта

Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска Амерыканскае Заадзіночаньне (БАЗА) запрашаюць на 35ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі 31 жніўня – 1 верасня 2024 ў Таронта (Канада). Традыцыя сустрэч беларускай дыяспары Канады і ЗША, што адбываюцца кожныя 2 гады, пачалася ў 1952 годзе, калі прадстаўнікі абедзвюх краінаў сабраліся на канадыйскім баку Ніагарскага вадаспаду. Гэта адна з найбуйнейшых і  прадстаўнічых  беларускіх падзей у замежжы, арганізаваная дыяспарай і для дыяспары. 

Рэгістрацыя па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSer1rg6GTtQg5VEK99c_G4GoIdGnde94NTh8BVz1ADd3UitAw/viewform

ПРАГРАМА СУСТРЭЧЫ

Дзень 1 пройдзе ў атмасферы хай-тэк і сучасных тэхналогій, дзякуючы галоўнаму спонсару Сустрэчы, беларускаму бізнесу ў Канадзе GVA Lighting. Адбудуцца панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці, выступяць вядомыя беларускія навукоўцы і даследчыкі. Увечары праграма завершыцца вялікім канцэртам канадыйскіх і амерыканскіх спевакоў, падчас якога пройдзе дабрачынны аўкцыён. 

Дзень 2 пачнецца з даніны памяці старэйшым пакаленням дыяспары, што набылі і перадалі нам ў спадчыну адзіны ў Канадзе беларускі будынак, які месціцца ў Таронта. Пройдзе набажэнства ў царкве Св. Кірылы Тураўскага, выстава гістарычных артэфактаў і прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады. У другой палове дня вас чакаюць прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў, падрабязнасці пазней!

Дзень 3 будзе прысвечаны знаёмству з маляўнічай канадыйскай прыродай. Удзельнікі наведаюць помнік Беларускі Крыж, які месціцца ў прыродным і гістарычным запаведніку каля горада Мідланд, на возеры Гурон. Экскурсія пакіне незабыўныя ўражанні і ў дарослых, і ў дзяцей – ўнікальны касцёл з драўляным інтэр’ерам, пешаходныя сцяжынкі з відам на возера Гурон і музей побыту першых еўрапейскіх пасяленцаў ў Канадзе. . 

Хто будзе браць удзел у Сустрэчы: беларусы Канады і ЗША, прадстаўнікі дыяспаральных арганізацый і фондаў, бізнесоўцы (незалежна ад памеру бізнесу і сферы дзейнасці), даследчыкі і навукоўцы,  творчыя калектывы. Запрашаем да ўдзелу самае шырокае кола беларусаў замежжа, уключна з сем’ямі і дзеткамі! Для дзяцей будзе арганізаваны дагляд і забаўляльная праграма. 

Каментарыi адключаны.