
Мінулыя сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі
Перед 35-й сустрэчай беларусаў Паўночнай Амерыкі, давайце згадаем некаторыя моманты з іх мінулых самітаў. Першая сустрэча амерыканскіх і канадыйскіх беларусаў адбылася ў 1952 г на канадыйскім баку Ніягарскага вадаспаду, такім чынам сёлета ўдзельнікі будуць святкаваць 72-я ўгодкі гэтай традыцыі. Мэрапрыемства традыцыйна збірае беларусаў ад Флорыды да Таронта, а сёлета далучыцца і Эдмантан! Сустрэчы традыцыйна ладзяцца раз на два гады. Беларусы сустракаюцца, каб пабачыць адзін аднаго, абмяняцца думкамі й ідэямі каб выказаць сваю любоў да паняволенай Бацькаўшчыны і паўтарыць вернасьць ідэалам 25 сакавіка.
Апошняя, 34я Сустрэча адбылася 3-4 верасня 2022 г у горадзе Саут Рывер, Нью Джэрсі. Падчас працоўнай часткі мерапрыемства адбыліся прэзентацыі суполак і праектаў дыяспары, а таксама круглы стол, на якім удзельнікі абмеркавалі новыя накірункі дзейнасці дыяспары ў кантэксце масавых рэпрэсій на Беларусі і ўцягнення Беларусі ў вайну ва Ўкраіне са згоды дыктарскага рэжыму Лукашэнкі. Падрабязней пра прошлую сустрэчу чытайце тут https://bielarus.info/34sustrecabelarusau/
Форум прыцягвае больш за сто ўдзельнікаў з розных куткоў паўночна-амерыканскага кантыненту. Сустрэчу вітаюць прысутныя прадстаўнікі атаўскай гарадской рады і шэрагу няўрадавых арганізацый і суполак з ЗША і Канады, з якімі беларусы цесна супрацоўнічаюць. Вітаньні дасылаў прэм’ер правінцыі Антарыё і міністр фэдэральнага ураду.
Напрыканцы першага дня госьці Сустрэчы запрашаюцца на канцэрт. На другі дзень удзельнікі Сустрэчы традыцыйна едуць да Беларускага памятнага крыжа у Мідландзе і прымаюць канчатковая рэзалюцыю, у якой удзельнікі Сустрэчы выказваюцца за захаваньне адметнай беларускай прысутнасьці за межамі Беларусі, за падтрымку беларускай мовы, культуры і традыцый сярод беларускай супольнасці Злучаных Штатаў і Канады.
Далучайцеся да сёлетняга саміту беларусаў, каб пашыраць магчымасці нашай суполкі і супрацоўнічаць! https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSer1rg6GTtQg5VEK99c_G4GoIdGnde94NTh8BVz1ADd3UitAw/viewform
Больш падрабязна пра сёлетнюю сустрэчу тут: https://belarusians.ca/events/invitation-to-the-35th-summit-of-belarusians-in-north-america/




Каментарыi адключаны.