106 год БНР. Святкаваньне ў Атаве

У Атаве адбылося сьвяткаваньне 106-й гадавіны абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сябры пачулі сьвяточныя прамовы Старшыні Рады БНР спадарыні Івонкі Сурвіллы, спадара Зянона Пазьняка, Купалаўскага Свабоднага Тэатру. Таксама др. Пётра Мурзенак, старшыня БІНІМ, Канада прадставіў даклад: “Ад беларускага этнаса да Беларускай Народнай Рэспублікі”.
Кароткае відэа нагадала гістарычныя і актуальныя словы Вацлава Ластоўскага з часопіса “Крывіч” 1926.
І, безумоўна, гасцям спадабаўся канцэрт, падрыхтаваным нашымі таленавітымі землякамі.

Жыве Беларусь!

Каментарыi адключаны.