Провады Каляд і абрад “Жаніцьба Цярэшкі”

  • 524 St Clarens Ave, Toronto
  • January 21, 2023 6:00 pm Event completed!
  • 284 Views

Запрашаем на БЕЛАРУСКІЯ КАЛЯДЫ ў Таронта з Сержуком Доўгушавым і фолк гуртом Яваровы Людзі.

Святочная інтэрактыўная праграма з гульнямі, танцамі, спевамі для дзяцей і дарослых адбудзецца 21 студзеня па адрасу 524 St Clarens Ave, Toronto.

Калі ласка, рэгіструйцеся і набывайце квіткі загадзя:

🎫Кошт квіткоў 30$

⚡Paypal PayPal.me/BelarusianCanada
⚡Interac mail@belarusians.ca
👶Дзеткам да 12 год уваход бясплатны.

Калядная гульня-абрад “Жаніцьба цярэшкі”
❤️ Жаніцьба Цярэшкі” – сапраўдны брэнд Падзвіння, вядомы яшчэ з часоў Полацкага княства. Гэты ўнікальны абрад цікавы тым, што не мае аналагаў ні за межамі Беларусі, ні нават рэгіёна. Калісьці «Жаніцьбу Цярэшкі» праводзілі на Віцебшчыне, Меншчыне, але цяпер па большай частцы ў Беларусі яе праводзяць у вёсках Велеўчшына, Цярэшка, Селішча.
Асноўнаю мэтай каляднай вечарыны з эратычным падтэкстам было збліжэнне моладзі дзеля будучай жаніцьбы. Але на пэўны час у калядных ігрышчах таксама маглі ўзяць удзел і жанатыя пары, каб крыху адпачыць адно ад аднаго і адначасова праверыць свае пачуцці.
Зараз кожны другі знаёміцца праз сацыяльныя сеткі, а яшчэ колькі дзесяцігоддзяў таму нашыя продкі праз гульню ды весялосць знаходзілі свой лёс на ўсё жыццё. Як? Самы час даведацца!
Падчас вечарыны адбываюцца вельмі цікавыя любоўныя рытуалы.

Comments are turned off.