Дзень Волі ў Таронта
Дзень Волі ў Таронта быў адзначаны маршам салідарнасці з Украінай і канцэртам беларускіх і украінскіх удзельнікаў.
Дзень Волі ў Таронта быў адзначаны маршам салідарнасці з Украінай і канцэртам беларускіх і украінскіх удзельнікаў.
На Дзень Волі-2023 у Атаве прагучала прамова Пётры Мурзёнка Пётры Мурзёнка, рэдактара часопіса “Культура. Нацыя”, старшыні БІНІМ, сябры ЗБК. Пётра прачытаў і свой верш «На сакавік».
Першая ластаўка Вольнага Сакавіка 2023 – ўрачыстая імпрэза і канцэрт, арганізаваныя Атаўскім Аддзелам Згуртавання Беларусаў Канады і сябрамі БІНіМ у Канадзе.
У Дзень Роднай Мовы, 21-га лютага 2023 года, кніжны клуб «Неба адно на ўсіх» правёў зум-сустрэчу, каб разам паразмаўляць па-беларуску. Сябры клуба Пётра Мурзёнак і Юрась Шамецька прачыталі свае вершы пра мову.
Масленічную нядзелю беларусы Таронта праводзілі абрадам “Чырачка”, якую ладзілі гурты “Яваровы людзі” і “Яваровы дзеці”, а ўдзельнічалі ў абрадзе ўсе прысутныя.
24 лютага 2023 года, у гадавіну поўнамаштабнай вайны, распачатай Расіяй супраць Украіны, прайшлі мітынгі ў розных гарадах Канады. Беларусы Таронта, Эдмантана і Манрэаля далучыліся да акцый.
У нядзелю, 15га студзеня, беларусы Маямі адзначылі 10-годдзе аддзелу БАЗА Паўдневая Фларыда. ЗБК і старшыня Галоўнай Управы Алена Лявончанка шчыра дзякуюць сябрам БАЗА Фларыда за выдатную імпрэзу.
Провады Каляд і абрад “Жаніцьба Цярэшкі”з Сержуком Доўгушавым і
Фолк гуртом Яваровы Людзі 21 студзеня 2023 у Таронта.